Незалежная даследчая і аналітычная платформа

Кантрапункт

Даследуем, як улада, медыя і сацыяльныя няроўнасці фармуюць магчымасці чалавека і грамадства — асабліва ва ўмовах аўтарытарызму, вымушанай міграцыі і сацыяльных трансфармацый

01 · Напрамкі

Што мы даследуем

“Кантрапункт” працуе з трыма доўгатэрміновымі даследчымі напрамкамі

01

Аднаўленне чалавечага патэнцыялу пасля аўтарытарызму

Даследуем, што адбываецца з прафесійным і грамадскім патэнцыялам людзей ва ўмовах рэпрэсій, вымушанай міграцыі і сацыяльных разрываў — і што дапамагае яго захоўваць і аднаўляць.

Больш пра праграму →
02

Устойлівасць публічнай камунікацыі

Даследуем, як улада, медыя і грамадскія актары фармуюць публічную сферу — і што падтрымлівае давер, дыялог і магчымасць удзелу ва ўмовах прапаганды, палярызацыі і аўтарытарызму.

Больш пра праграму →
03

Механізмы і наступствы гендарнай няроўнасці

Даследуем, як гендар уплывае на размеркаванне магчымасцяў, рэсурсаў і ўлады — і як гендарная няроўнасць праяўляецца ў інстытутах, медыя, палітыцы і паўсядзённым жыцці.

Больш пра праграму →
02 · Бягучая праца

Што мы робім зараз

Бягучы праект · 2026
45+

Беларусы і беларускі пасля вымушанай міграцыі ў Польшчу

Недавыкарыстаны чалавечы капітал

Беларусы і беларускі 45+ пасля вымушанай міграцыі ў Польшчу

Даследуем, што адбываецца з назапашаным прафесійным і грамадскім капіталам людзей 45+ пасля вымушанай міграцыі: што губляецца, што ўдаецца захаваць і перанесці ў новы кантэкст, якія бар’еры перашкаджаюць рэалізацыі досведу і кампетэнцый.

Праект спалучае біяграфічныя інтэрв’ю, фокус-групы і экспертнае абмеркаванне. Вынікам стане аналітычная запіска з высновамі і рэкамендацыямі.

Пра праект →
03 · Публікацыі

Новае

Даследаванні, аналітыка і публічная экспертыза

04 · Платформа

Пра “Кантрапункт”

“Кантрапункт” — незалежная даследчая і аналітычная платформа на скрыжаванні акадэмічных даследаванняў і грамадскай практыкі

Мы спалучаем даследаванні, аналітыку і публічную экспертызу, каб не толькі апісваць сацыяльныя працэсы, але і тлумачыць механізмы, якія за імі стаяць, і іх наступствы для людзей і грамадства.

Заснавальніца

Ірына Сідорская даследчыца медыя, улады і гендару

Інстытуцыйная аснова

Fundacja Kantrapunkt створана ў 2026 годзе для развіцця платформы і яе даследчых праектаў

05 · Супрацоўніцтва

Мы адкрытыя да даследчых, экспертных і адукацыйных партнёрстваў

“Кантрапункт” супрацоўнічае з даследчыкамі і даследчыцамі, медыя, грамадскімі арганізацыямі і іншымі інстытуцыямі, якім блізкія нашы тэмы і падыходы.

Можам разам распрацоўваць і праводзіць даследаванні, рыхтаваць аналітычныя матэрыялы, экспертныя каментары і публічныя дыскусіі, ствараць адукацыйныя фарматы.

Made on
Tilda