Даследчая платформа

Даследаванні

Даследаванні, з якіх вырастае “Кантрапункт”

Даследчая праца “Кантрапункту” абапіраецца на шматгадовую даследчую і аналітычную працу яго заснавальніцы Ірыны Сідорскай і працягваецца ў новых даследаваннях Fundacja Kantrapunkt.

На гэтай старонцы мы збіраем актуальныя даследаванні “Кантрапункту” і выбраныя папярэднія даследаванні, якія сталі інтэлектуальнай і эмпірычнай асновай для цяперашніх даследчых праграм платформы.

Для кожнага даследавання мы пазначаем час, аўтарства і інстытуцыйны кантэкст.

Працягваецца
45+
беларусы і беларускі
ў вымушанай міграцыі
2026
Fundacja Kantrapunkt
Польшча

Недавыкарыстаны чалавечы капітал

Што адбываецца з назапашаным прафесійным і грамадзянскім капіталам беларусаў і беларусак 45+ пасля вымушанай міграцыі?

Пілотнае якаснае даследаванне прысвечана таму, як беларусы і беларускі 45+ у вымушанай міграцыі ў Польшчы выкарыстоўваюць назапашаныя да міграцыі веды, прафесійны, кіраўнічы, экспертны і грамадзянскі досвед і што дапамагае або перашкаджае канвертаваць гэты капітал у новыя прафесійныя і сацыяльныя пазіцыі.

Мы даследуем не толькі змены прафесійных траекторый, але і тое, як самі людзі ацэньваюць рэалізацыю свайго патэнцыялу, якія бар’еры лічаць найбольш істотнымі і якія стратэгіі выкарыстоўваюць для перабудовы прафесійнага жыцця.

Даследчы фокус
чалавечы капітал · 45+ · вымушаная міграцыя · прафесійныя траекторыі · прафесійная суб’ектнасць · інтэграцыя
Праграма Аднаўленне чалавечага патэнцыялу пасля аўтарытарызму
Пра даследаванне

Выбраныя даследаванні

2021—2025
2022
—2025
01

Беларуская прапаганда

Даследчая серыя

Гэты цыкл прац прысвечаны таму, як беларуская дзяржаўная прапаганда канструюе сацыяльную і палітычную рэальнасць, якія стратэгічныя наратывы выкарыстоўвае і як прапагандысцкая камунікацыя ўплывае на грамадства, сацыяльныя сувязі і магчымасць публічнай размовы.

У розныя гады даследаваліся канспіралагічныя наратывы, механізмы дэгуманізацыі і палярызацыі, прапагандысцкае канструяванне знешніх пагроз, адрозненні паміж прапагандай, журналістыкай і стратэгічнымі камунікацыямі, а таксама пытанне пра тое, якой можа быць дзяржаўная камунікацыя ў дэмакратычнай Беларусі без узнаўлення прапагандысцкай мадэлі.

Даследаванні праводзіліся ў розных інстытуцыйных і партнёрскіх кантэкстах, у тым ліку ў супрацоўніцтве з Media IQ, Беларускай асацыяцыяй журналістаў і ў межах Belarusian Propaganda Watch.

2021
—2024
02

Гендар, медыя і ўлада

Даследчая траекторыя

Гэты цыкл прац прысвечаны таму, як гендарныя нормы і няроўнасці ствараюцца і ўзнаўляюцца праз медыя і публічную камунікацыю, як яны ўплываюць на бачнасць і прадстаўленне розных груп і як гендар звязаны з размеркаваннем улады і права на публічны голас.

Важнай часткай гэтай траекторыі стаў шматгадовы аналіз беларускіх медыя ў супрацоўніцтве з Media IQ: маніторынг гендарнай рэпрэзентацыі, стэрэатыпаў і гендарнай карэктнасці медыякантэнту. Паступова даследчы фокус пашырыўся ад медыярэпрэзентацыі да сувязі гендару з уладай, палітычнай камунікацыяй, прапагандай і сацыяльнымі інстытутамі.

2023
—2024
03

Аўтарытарныя патэрны ў беларускай школьнай адукацыі

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт

Даследаванне прысвечана таму, як аўтарытарныя мадэлі ўзнаўляюцца праз інстытуцыйныя, адукацыйныя і камунікацыйныя практыкі беларускай школы і наколькі педагогі могуць ствараць альтэрнатыўныя мадэлі адносін і дзейнасці ва ўмовах аўтарытарна арганізаванай сістэмы.

У межах праекта Ірына Сідорская даследавала ролю і патэнцыял педагогаў у супраціве фармаванню і праявам аўтарытарных патэрнаў. Эмпірычную аснову гэтай часткі даследавання склалі восем глыбінных экспертных інтэрв’ю з беларускімі педагогамі. Аналіз паказаў, што магчымасці настаўнікаў структурна абмежаваныя інстытуцыйным асяроддзем, але нават у гэтых умовах могуць узнікаць “выспы свабоды” і альтэрнатыўныя практыкі ўзаемадзеяння.

2024
—2025
04

Вобраз Польшчы ў беларускай дзяржаўнай прапагандзе

Ірына Сідорская · Дзмітрый Нікановіч
307матэрыялаў дзяржаўных медыя
9асноўных тэматычных кластараў
2перыяды назірання

Даследаванне прысвечана таму, як беларуская дзяржаўная прапаганда канструюе вобраз Польшчы і якія стратэгічныя наратывы выкарыстоўвае для яго стварэння.

Эмпірычную базу склалі 307 матэрыялаў беларускіх дзяржаўных медыя, апублікаваных у два перыяды — з верасня па снежань 2024 года і з красавіка па жнівень 2025 года. Аналіз дазволіў вылучыць дзевяць асноўных тэматычных кластараў і паказаць, як праз іх Польшча прадстаўляецца як крыніца палітычнай, ваеннай, сацыяльнай і культурнай пагрозы, а яе вобраз выкарыстоўваецца для інтэрпрэтацыі ўнутраных і знешнепалітычных працэсаў.

Made on
Tilda