Даследчы кірунак Працягваецца
Гендар як спосаб даследаваць грамадства

Гендар, медыя
і ўлада

Як гендарныя нормы ствараюцца, падтрымліваюцца і змяняюцца праз медыя, публічную камунікацыю і сацыяльныя інстытуты

Тэмы гендар медыя улада няроўнасць публічная сфера гендарныя стэрэатыпы
Пра кірунак

Не толькі «пра жанчын», а пра тое, як размеркавана ўлада

Гендар — гэта не толькі “пра жанчын” і не толькі пра няроўнасць паміж жанчынамі і мужчынамі. Гэта адзін са спосабаў убачыць, як у грамадстве размеркаваныя ўлада, рэсурсы, магчымасці, абавязкі і права на публічны голас .

“Кантрапункт” даследуе, як гендарныя нормы ствараюцца і ўзнаўляюцца праз медыя, палітычную і публічную камунікацыю, сацыяльныя інстытуты і паўсядзённыя практыкі. Нас цікавіць не толькі тое, як прадстаўлены жанчыны і мужчыны, але і якія сацыяльныя ролі лічацца “натуральнымі”, хто атрымлівае права гаварыць і прымаць рашэнні, а чый досвед застаецца менш заўважным і значным .

Гэты даследчы кірунак працягвае шматгадовую акадэмічную і аналітычную працу заснавальніцы “Кантрапункту” Ірыны Сідорскай у галіне гендару, медыя і публічнай камунікацыі.
Даследчы фокус

Што мы даследуем

Чатыры звязаныя прасторы, у якіх гендарныя нормы становяцца бачнымі.

01

Гендарныя рэпрэзентацыі і стэрэатыпы

Як медыя і публічная камунікацыя прадстаўляюць жанчын і мужчын, якія мадэлі жаноцкасці і мужнасці робяць “правільнымі” і як гендарныя стэрэатыпы ўплываюць на ўспрыманне сацыяльных роляў, прафесій, сям’і і палітычнага ўдзелу.

02

Гендар і ўлада

Як гендар звязаны з доступам да рэсурсаў, прыняцця рашэнняў і публічнага голасу; хто прызнаецца аўтарытэтным экспертам, палітычным суб’ектам або лідарам — і якія гендарныя чаканні ўплываюць на гэтую легітымнасць.

03

Гендар, прапаганда і дэзінфармацыя

Як гендарныя нормы і вобразы выкарыстоўваюцца ў палітычнай камунікацыі: ад рыторыкі “традыцыйных каштоўнасцяў” і канструявання пагроз да дыскрэдытацыі палітычных і грамадскіх актараў.

04

Гендарная няроўнасць і сацыяльныя інстытуты

Як няроўнасць узнаўляецца не толькі праз медыйныя вобразы, але і праз правілы і практыкі ў сям’і, адукацыі, працы, палітыцы і іншых сацыяльных інстытутах — і якія змены могуць пашыраць магчымасці і выбар людзей.

Даследчая траекторыя

Ад рэпрэзентацый — да аналізу ўлады і інстытутаў

Даследаванне гендару і медыя — адзін з найбольш працяглых кірункаў працы Ірыны Сідорскай.

Яно пачалося задоўга да стварэння “Кантрапункту” і ўключае акадэмічныя даследаванні гендарных рэпрэзентацый і стэрэатыпаў у медыя, аналіз беларускай журналістыкі, выкладанне курсаў па гендары і медыя і публікацыі па гэтай тэме.

У 2014 годзе выйшаў вучэбны дапаможнік «Гендер и СМИ». У наступныя гады даследчы фокус паступова пашыраўся: ад пытання пра тое, як медыя паказваюць жанчын і мужчын, — да аналізу таго, як гендар звязаны з уладай, палітычнай камунікацыяй, прапагандай, сацыяльнымі інстытутамі і публічнай сферай.

Гэтую даследчую траекторыю сёння працягвае “Кантрапункт”.

Выбраныя даследаванні

Беларускія медыя:
гендарны аспект

Даследаванне было прысвечана таму, як беларускія медыя прадстаўляюць жанчын і мужчын, якія гендарныя ролі і стэрэатыпы ўзнаўляюцца ў журналісцкіх матэрыялах і як гендарная перспектыва ўплывае на якасць медыйнага асвятлення.

У фокусе былі бачнасць жанчын і мужчын у медыя, экспертнасць, гендарныя стэрэатыпы, мова і загалоўкі, а таксама гендарныя асаблівасці рэпрэзентацыі розных грамадскіх і палітычных тэм .

Ірына Сідорская была асноўнай эксперткай даследавання, якое праводзілася ў супрацоўніцтве з Media IQ у 2021–2024 гадах.

Апошні публічны вынік · люты 2024

«БелСМИ продемонстрировали прогресс в гендерной корректности»

Даследаванне падсумоўвае дзве хвалі тэматычнага маніторынгу беларускіх медыя, праведзеныя ў 2023 годзе, і аналізуе прадстаўленасць жанчын і мужчын, гендарныя стэрэатыпы, гендарную павестку і гендарную дэзінфармацыю.

Чытаць даследаванне
Публічная аналітыка і дыскусія

Экспертыза ў размове пра актуальныя падзеі

Даследчая экспертыза ў гэтым кірунку працягваецца ў публічнай аналітыцы — аналізе актуальных падзей, медыйных кейсаў, палітычных рашэнняў і паўсядзённых праяў гендарнай няроўнасці.

Media IQ · 2021—2023

Гендарная оптыка ў медыя

Як гендарныя стэрэатыпы праяўляюцца ў выбары герояў і экспертных галасоў, загалоўках, мове і спосабах інтэрпрэтацыі падзей — і як гендарна адчувальная журналістыка дазваляе заўважаць тое, што застаецца нябачным пры нібыта нейтральным поглядзе.

Выбраныя матэрыялы
Media IQ · 3 матэрыялы · 2023

“Традыцыйныя каштоўнасці” як палітычны наратыў

Як размовы пра сям’ю, сексуальнасць, жаночыя і мужчынскія ролі ператвараюцца ў палітычную мову — і чаму “абарона традыцыйных каштоўнасцяў” становіцца часткай дзяржаўнай прапаганды.

3 матэрыялы серыі
Аўтарская аналітыка

Калонкі для «Зеркала»

У аўтарскіх калонках Ірына Сідорская аналізуе актуальныя падзеі праз гендарную перспектыву — ад палітычнага прадстаўніцтва і публічнай камунікацыі да сям’і, працы і дзяржаўнай гендарнай палітыкі.

Сексізм · палітычнае лідарства · гендарныя стэрэатыпы

Лукашенко снова показал сексистское нутро, но сделал это не особо заметно благодаря одному приему. Рассказываем, почему он не чужд многим

Чытаць ↗
Сям’я · неаплатная праца · эканамічная залежнасць

Если женщину обеспечивает муж, то она должна убирать и готовить? В такой «схеме» есть подводные камни — объясняем какие

Чытаць ↗
Жанчыны ў палітыцы · публічны вобраз · камунікацыя

«Мы слышим фразу — и не понимаем». Гендерная исследовательница о статусе Марии Колесниковой и о том, почему на ее слова такая реакция

Чытаць ↗
Гендарная палітыка · улада · суб’ектнасць

Лукашенко неожиданно объявил 2026-й Годом беларусской женщины. Что за этим стоит

Чытаць ↗
Роўныя магчымасці · сацыяльная палітыка · правы

«Объявить легко». Что государство на самом деле должно сделать для беларусок в Год женщины

Чытаць ↗
Еўрарадыё · 2023—2026

Гендар_гэп

“Гендар_гэп” — рэгулярная экспертная праграма, у якой актуальныя падзеі становяцца нагодай для размовы пра больш шырокія механізмы гендарнай няроўнасці.

Палітычнае прадстаўніцтва, праца і сям’я, дэмаграфія, сацыяльная палітыка, медыйныя стэрэатыпы, гвалт і размеркаванне ўлады.

У цэнтры ўвагі — не толькі становішча жанчын, але і тое, як гендарны парадак вызначае магчымасці, чаканні і ўразлівасці жанчын і мужчын .

Усе выпускі “Гендар_гэпу”
Практычнае прымяненне

Ад даследавання да публічнай палітыкі

Гендарны аналіз можа быць не толькі спосабам апісання няроўнасці, але і інструментам распрацоўкі палітычных і інстытуцыйных рашэнняў.

Экспертыза Ірыны Сідорскай у гэтай галіне ўключае ўдзел у распрацоўцы Праекта Арганічнага закона Рэспублікі Беларусь «Аб гендарнай роўнасці» ↗ у супрацоўніцтве з International IDEA, а таксама працу з падыходамі гендарнай ацэнкі ўздзеяння пры распрацоўцы публічнай палітыкі і заканадаўства.

Сувязі паміж тэмамі

Гендар на скрыжаванні тэм

01

Гендар і прапаганда

Гендарныя ролі, сям’я і “традыцыйныя каштоўнасці” могуць станавіцца інструментамі палітычнай мабілізацыі, канструявання вобразу ворага і супрацьпастаўлення Беларусі Захаду.

02

Гендар і міграцыя

Міграцыйны досвед залежыць не толькі ад узросту, прафесійнага капіталу і прававога статусу, але і ад гендарнага размеркавання працы, догляду і сямейнай адказнасці.

03

Гендар і публічная сфера

Гендар уплывае на тое, хто і на якіх умовах атрымлівае бачнасць, аўтарытэт і права на голас у палітыцы, медыя і грамадскай дыскусіі.

Навошта даследаваць гендар

Убачыць няроўнасць там, дзе яна выглядае як натуральны парадак

Гендарны аналіз дазваляе ўбачыць няроўнасць там, дзе яна часта выглядае як натуральны парадак рэчаў.

У размеркаванні працы і клопату, у чаканнях ад жанчын і мужчын, у доступе да ўлады і рэсурсаў, у тым, чый голас лічыцца аўтарытэтным і чый досвед становіцца грамадска значным.

Для «Кантрапункту» даследаванне гендару — гэта не даследаванне “жаночай тэматыкі”, а адзін са спосабаў даследаваць уладу, няроўнасць і магчымасці чалавека дзейнічаць у грамадстве .
Made on
Tilda