Недавыкарыстаны чалавечы капітал
Што адбываецца з назапашаным прафесійным і грамадзянскім капіталам беларусаў і беларусак 45+ пасля вымушанай міграцыі?
Людзі сярэдняга і старэйшага прафесійнага ўзросту часта перасякаюць мяжу з дзесяцігоддзямі прафесійнага, кіраўнічага, экспертнага і грамадзянскага досведу. Гэты капітал не знікае пасля міграцыі, але не заўсёды можа быць выкарыстаны ў новых умовах.
“Кантрапункт” даследуе, што дапамагае або перашкаджае людзям 45+ выкарыстоўваць назапашаны прафесійны і грамадзянскі капітал пасля вымушанай міграцыі ў Польшчу, як яны перабудоўваюць свае прафесійныя траекторыі і як самі ацэньваюць рэалізацыю свайго патэнцыялу.
Праект уключае біяграфічныя інтэрв’ю, экспертнае абмеркаванне і фокус-групы. Вынікі будуць абагульнены ў аналітычнай запісцы і стануць асновай для далейшага развіцця даследавання.
