Даследчы праектПрацягваецца
2026 · Польшча · 45+

Недавыкарыстаны
чалавечы капітал

Што адбываецца з назапашаным прафесійным і грамадзянскім капіталам беларусаў і беларусак 45+ пасля вымушанай міграцыі

Пры падтрымцыSCIENCE AT RISK Emergency Office
Тэмывымушаная міграцыячалавечы капітал45+прафесійныя траекторыісуб’ектнасцьінтэграцыя
Пра праект

Досвед не знікае пасля пераезду. Але ці можа ён быць выкарыстаны?

Вымушаная міграцыя стварыла значную групу людзей 45+, якія пакідалі Беларусь з ужо назапашаным прафесійным, кіраўнічым, сацыяльным і грамадзянскім капіталам.

Многія з іх знаходзіліся на піку або ў другой палове прафесійнай кар’еры.

Пасля пераезду гэтыя веды, кампетэнцыі і досвед не знікаюць. Але яны не заўсёды могуць быць паўнавартасна канвертаваныя ў новую прафесійную і сацыяльную пазіцыю.

Чалавек можа працягваць працаваць па прафесіі, але страціць статус і маштаб дзейнасці; захаваць экспертнасць, але не мець эканамічнай стабільнасці; знайсці новую працу, але выкарыстоўваць толькі частку назапашаных кампетэнцый.

“Кантрапункт” даследуе, якія механізмы дазваляюць або перашкаджаюць людзям у сярэдзіне і другой палове прафесійнага жыцця выкарыстоўваць назапашаны да міграцыі капітал у новых умовах — і як самі людзі ацэньваюць вынікі гэтай трансфармацыі.
Даследчая рамка

Чаму 45+

45+ — гэта не толькі ўзроставая катэгорыя. Гэта этап жыцця, калі чалавек часта мае значны назапашаны прафесійны капітал: шматгадовы досвед, спецыялізацыю, рэпутацыю, прафесійныя сеткі, кіраўнічыя кампетэнцыі і здольнасць працаваць аўтаномна.

Але разрыў прафесійнай траекторыі ў гэтым узросце мае іншую цану. Паўторнае навучанне і сертыфікацыя, уваход у прафесію з пачатковага ўзроўню, авалоданне прафесійнай мовай і пабудова новых сетак патрабуюць часу і рэсурсаў.

Таму даследаванне не зыходзіць з таго, што ўсе міграцыйныя бар’еры спецыфічныя менавіта для людзей 45+. Яно правярае, як узрост змяняе вагу і наступствы гэтых бар’ераў і магчымасці перабудовы прафесійнай траекторыі.

Даследчы фокус

Што мы даследуем

Чатыры ракурсы, якія дазваляюць убачыць не толькі фармальную занятасць, але і рэальны маштаб прафесійнай рэалізацыі.

01

Што адбываецца з назапашаным капіталам

Якая частка прафесійных ведаў, кампетэнцый, статусу, сацыяльных і прафесійных сетак і грамадзянскага досведу можа быць перанесена ў новы кантэкст — і што аказваецца цяжка канвертаваць у новую прафесійную і сацыяльную пазіцыю.

02

Што перашкаджае яго выкарыстоўваць

Як дзейнічаюць інстытуцыйныя, моўныя, прафесійныя і сеткавыя бар’еры, няпэўнасць адносна будучыні і наступствы вымушанай міграцыі — і якія з гэтых фактараў набываюць асаблівае значэнне пасля 45 гадоў.

03

Як людзі перабудоўваюць прафесійныя траекторыі

Якія стратэгіі ўзнікаюць пасля міграцыйнага разрыву: захаванне прафесійнай дзейнасці ў новых формах, пераўпакоўка назапашанага досведу, прафесійная пераарыентацыя, дэкваліфікацыя або часова замарожаная кар’ера.

04

Што значыць «рэалізаваць свой патэнцыял»

Як самі людзі ацэньваюць сваю прафесійную траекторыю пасля міграцыі: што лічаць стратай і набыткам, наколькі выкарыстоўваюць назапашаныя веды і досвед і ці бачаць магчымасці далейшага развіцця. Гэта дазваляе не вызначаць «паспяховасць» толькі звонку.

Новая пазіцыя, якая выглядае як страта статусу, не абавязкова так успрымаецца самім чалавекам — і наадварот, знешне паспяховая адаптацыя можа суправаджацца адчуваннем прафесійнай недарэалізацыі.

Метадалогія

Як мы даследуем

Пілотнае якаснае даследаванне прафесійных і жыццёвых траекторый беларусаў і беларусак 45+, якія знаходзяцца ў вымушанай міграцыі ў Польшчы.

01
Першы этап · завершаны

Глыбінныя біяграфічныя інтэрв’ю

На першым этапе былі праведзены глыбінныя біяграфічныя інтэрв’ю, прысвечаныя прафесійнаму досведу да міграцыі, зменам пасля пераезду, магчымасцям трансферу назапашаных кампетэнцый, стратэгіям адаптацыі, ролі прафесійных і грамадскіх сетак, а таксама досведу ўзросту і эйджызму.

02
26 жніўня 2026 · завершаны

Закрыты экспертны брыфінг

26 жніўня 2026 года “Кантрапункт” правёў закрыты экспертны брыфінг “45+ у вымушанай міграцыі: што адбываецца з назапашаным прафесійным капіталам?”. Прамежкавыя назіранні даследавання былі абмеркаваныя з экспертамі і эксперткамі, якія працуюць з тэмамі міграцыі, занятасці, адукацыі, медыя і грамадзянскай супольнасці.

Экспертная дыскусія дазволіла крытычна праверыць даследчую рамку, удакладніць паняцце недавыкарыстанага прафесійнага капіталу і сфармуляваць новыя пытанні для наступнага этапу.

У фокусе далейшага даследавання апынулісясуб’ектыўная ацэнка прафесійнай рэалізацыіадрозненне агульных міграцыйных і ўзроставых бар’ераўпрафесійная мовароля беларускіх прафесійных сетакінстытуцыйная адказнасць прымаючага грамадства
03
Цяпер · у працэсе

Фокус-група з беларусамі і беларускамі 45+

Цяпер даследаванне знаходзіцца на этапе правядзення фокус-групы з беларусамі і беларускамі 45+. Яе задача — праверыць і ўдакладніць назіранні, атрыманыя падчас біяграфічных інтэрв’ю і экспертнай дыскусіі.

04
Наступны этап

Аналіз і аналітычная запіска

Пасля завяршэння эмпірычнага этапу і аналізу матэрыялаў будзе падрыхтавана аналітычная запіска. Пілотнае даследаванне таксама стане асновай для распрацоўкі больш маштабнага даследчага праекта.

Людзі

Каманда даследавання

Тры даследчыя ролі і сумесная праца над аналізам даных і выніковымі матэрыяламі.

Ірына Сідорская
Кіраўніца праекта, вядучая аналітык

Ірына Сідорская

Распрацоўка даследчай канцэпцыі і аналітычнай рамкі, біяграфічныя інтэрв’ю, вядучы аналіз эмпірычных матэрыялаў, падрыхтоўка аналітычнай запіскі.

Ксенія Мартуль
Даследчыца

Ксенія Мартуль

Распрацоўка, арганізацыя і мадэрацыя фокус-групы, першасны аналіз яе матэрыялаў, удзел у агульным аналізе вынікаў.

Дзмітрый Нікановіч>
Даследчык

Дзмітрый Нікановіч

Агляд літаратуры і папярэдніх даследаванняў, сістэматызацыя і кадаванне эмпірычных матэрыялаў, удзел у аналізе вынікаў.

Усе ўдзельнікі каманды ўдзельнічаюць у сумесным аналізе даных і падрыхтоўцы выніковых матэрыялаў даследавання.
Грамадская значнасць

Чаму гэта важна

Недавыкарыстаны чалавечы капітал — гэта не толькі праблема асабістай адаптацыі асобнага чалавека.

Калі людзі з дваццаццю або трыццаццю гадамі прафесійнага, кіраўніцкага і грамадскага досведу пасля вымушанай міграцыі могуць выкарыстоўваць толькі частку назапашаных ведаў і кампетэнцый, страты нясе не толькі сам чалавек. Частку патэнцыялу губляюць беларуская супольнасць у выгнанні і прымаючае грамадства.

Пры гэтым высокая здольнасць людзей самастойна перабудоўваць сваё жыццё можа рабіць праблему менш бачнай. Чалавек працуе, стварае праекты, кансультуе, займаецца бізнесам або працягвае прафесійную дзейнасць — але гэта яшчэ не азначае, што назапашаны ім капітал выкарыстоўваецца паўнавартасна.

Таму “Кантрапункт” прапануе змяніць саму пастаноўку пытання:

Не толькі «як дапамагчы людзям 45+ адаптавацца?», але і «які чалавечы капітал ужо знаходзіцца ў краіне — і што перашкаджае выкарыстоўваць яго паўней?».
Перадгісторыя

Як развівалася тэма

Тэма недавыкарыстанага чалавечага капіталу беларусаў і беларусак 45+ узнікла раней за цяперашні даследчы праект.

2025

У 2025 годзе яна атрымала практычнае развіццё ў сумеснай працы Ірыны Сідорскай і Андрэя Эзерына: у Вільні пры падтрымцы Чырвонага Крыжа былі праведзены дзве сустрэчы, прысвечаныя прафесійнаму і жыццёваму перазапуску пасля вымушанай міграцыі.

2026

У 2026 годзе “Кантрапункт” перавёў гэтую праблематыку ў фармат пілотнага якаснага даследавання, якое рэалізуе новая даследчая каманда.

Медыя

Тэма ў публічнай дыскусіі

Кантэкст

Праблема прафесійнага і жыццёвага перазапуску беларусаў і беларусак 45+ пасля вымушанай міграцыі стала прадметам публічнай дыскусіі яшчэ да пачатку цяперашняга даследавання. У 2025 годзе тэма атрымала асвятленне ў беларускіх і міжнародных медыя ў сувязі з папярэднім этапам працы Ірыны Сідорскай і Андрэя Эзерына.

Важна

Гэтыя матэрыялы не з’яўляюцца публікацыямі па выніках цяперашняга даследавання, але адлюстроўваюць, як праблема недавыкарыстанага чалавечага капіталу людзей 45+ уваходзіла ў публічную павестку.

Яшчэ матэрыялы+
Made on
Tilda