Даследчая серыя · 2022Працягваецца

Беларуская
прапаганда

Як аўтарытарная ўлада канструюе рэальнасць — і што гэта робіць з грамадствам

Тэмыпрапагандааўтарытарызммедыястратэгічныя наратывыпублічная сфера
Пра серыю

Не толькі хлусня, а камунікацыйная сістэма ўлады

Беларуская прапаганда — гэта не толькі хлусня, маніпуляцыя або набор палітычных паведамленняў рэжыму.

Мы разглядаем яе як камунікацыйную сістэму ўлады, якая прапануе грамадству пэўную карціну свету: вызначае “сваіх” і “чужых”, тлумачыць палітычныя рашэнні і рэпрэсіі, канструюе пагрозы, нормы і вобразы будучыні.

Нас цікавіць не толькі што гаворыць прапаганда, але і як яна працуе, навошта выкарыстоўвае пэўныя наратывы і якія наступствы гэта мае для людзей і публічнай сферы.

Серыя аб’ядноўвае даследаванні і аналітычныя працы Ірыны Сідорскай, якія праводзяцца з 2022 года ў супрацоўніцтве з беларускімі і міжнароднымі даследчымі, медыйнымі і грамадскімі арганізацыямі, і працягваецца ў межах даследчай працы “Кантрапункту”.

Даследчы фокус

Што мы даследуем

Чатыры звязаныя вымярэнні прапаганды — ад прыёмаў да наступстваў.

01

Механізмы прапаганды

Як працуюць канспіралогія, дэгуманізацыя, дыскрэдытацыя, стварэнне вобразу ворага, персаналізацыя ўлады, сакралізацыя гістарычнай памяці і іншыя механізмы, якія дазваляюць надаваць палітычна патрэбны сэнс падзеям.

02

Прапаганда і ўлада

Як праз медыйную камунікацыю легітымізуюцца палітычны парадак, рэпрэсіі і сацыяльныя іерархіі — і як улада прадстаўляецца натуральнай, народнай, стабільнай і безальтэрнатыўнай.

03

Стратэгічныя наратывы

Як прапаганда працуе з вайной і гістарычнай памяццю, адносінамі з Расіяй і Захадам, міграцыяй, культурай, гендарам, “традыцыйнымі каштоўнасцямі” і іншымі тэмамі, аб’ядноўваючы асобныя паведамленні ў больш устойлівыя інтэрпрэтацыйныя схемы.

04

Наступствы прапаганды

Як прапаганда ўплывае на давер і сацыяльныя сувязі, на спосаб інтэрпрэтацыі ўласнага досведу, на грамадзянскую і прафесійную суб’ектнасць і на тое, якія магчымасці дзеяння чалавек лічыць для сябе рэальнымі.

Даследчая траекторыя

Выбраныя даследаванні

2022—2025

Тэорыі змовы ў структуры дзяржаўнай медыйнай прапаганды

Даследаванне было прысвечана таму, як беларускія дзяржаўныя медыя выкарыстоўваюць канспіралагічныя інтэрпрэтацыі грамадска-палітычных падзей: якія прыкметы дазваляюць іх распазнаць, навошта яны ўключаюцца ў прапагандысцкі дыскурс і як уплываюць на журналісцкія стандарты і ўспрыманне рэальнасці.

Ірына Сідорская была асноўнай эксперткай даследавання.

Па выніках даследавання ў Media IQ выйшаў асобны цыкл з шасці матэрыялаў — ад тлумачэння механізмаў тэорый змовы да аналізу таго, як беларускія дзяржаўныя медыя выкарыстоўваюць канспіралогію і маніпулююць з яе дапамогай грамадскім меркаваннем.

Дзяржаўная прапаганда: як пазбегнуць яе ў Новай Беларусі

Гэта даследаванне пераносіць увагу з аналізу сённяшняй прапаганды на іншае пытанне: як не ўзнавіць прапагандысцкую мадэль дзяржаўнай камунікацыі пасля дэмакратычных зменаў.

Ірына Сідорская была сааўтаркай справаздачы. Праца рыхтавалася ў межах сумеснага праекта Беларускай асацыяцыі журналістаў і “Рэпарцёраў без межаў”.

Даследаванне звязвае праблему прапаганды з больш шырокім пытаннем пра архітэктуру публічнай камунікацыі, ролю дзяржаўных медыя і прафесійныя стандарты ў дэмакратычнай Беларусі.

Чытаць справаздачу

Belarusian Propaganda Watch

3 ліпеня / “Дзень Незалежнасці”“Славянскі базар”вучэнні «Захад-2025»прыезд работнікаў з Пакістаназнікненне Анжалікі Мельнікавай

Даследаванне ахоплівае пяць розных кейсаў беларускай дзяржаўнай прапаганды. Яго задача — праз параўнанне розных тэматычных палёў выявіць асноўныя стратэгіі і тактыкі прапагандысцкага ўздзеяння і распаўсюду дэзінфармацыі.

маніторынг і першасны аналізпаглыбленая аналітычная інтэрпрэтацыястратэгічныя камунікацыйныя рашэнні

Ірына Сідорская падрыхтавала аналітычную частку даследавання па ўсіх пяці кейсах на падставе праведзенага маніторынгу і першаснага аналізу.

Гэта дазволіла не проста зафіксаваць асобныя паведамленні, а выявіць больш устойлівыя схемы: легітымацыю ўлады, канструяванне вобразу ворага, выкарыстанне гістарычнай памяці, культурную і каштоўнасную палярызацыю, дыскрэдытацыю дэмакратычных актараў і стварэнне вобразу Беларусі як “моцнай”, “мірнай” і “незалежнай” дзяржавы.

Напрыклад, у кейсе “3 ліпеня” аналіз 34 арыгінальных медыятэкстаў выявіў 19 асноўных наратываў, згрупаваных у пяць кластараў — ад вайны і гістарычнай памяці да культу Лукашэнкі, геапалітыкі і апраўдання сацыяльных цяжкасцяў.

У кейсе “Славянскага базару” аналіз паказаў, як культурная падзея становіцца шматфункцыянальнай прапагандысцкай платформай: для легітымацыі ўлады, саюзу з Расіяй, антызаходняй мабілізацыі і прасоўвання “традыцыйных каштоўнасцяў”.

Даследаванне было апублікавана пад калектыўным найменнем Belarusian Centre for Strategic Communications. Праект фінансаваўся Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Польшча ў межах праграмы Public Diplomacy 2024–2025 – the European dimension and countering disinformation.

Чытаць даследаванне

Вобраз Польшчы ў беларускай дзяржаўнай прапагандзе

Тэма даследавалася Ірынай Сідорскай і Дзмітрыем Нікановічам як сумесна, так і ў межах асобных даследчых прац. Дзмітрый Нікановіч — кандыдат навук у галіне камунікацыі і медыя, незалежны даследчык.

Выніковы навуковы артыкул быў падрыхтаваны ў сааўтарстве і аб’яднаў розныя часткі даследчага корпусу.

Праца ажыццяўлялася аўтарамі ў тым ліку ў межах публічнага задання Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Польшча «Public Diplomacy 2024–2025 – European Dimension and Counteracting Disinformation».

307матэрыялаў
2часавыя адрэзкі
9тэматычных кластараў

У даследаванні аналізуецца, як беларускія дзяржаўныя медыя канструююць вобраз Польшчы і як асобныя сюжэты складаюцца ў больш шырокую прапагандысцкую мадэль.

У цэнтры ўвагі — не проста негатыўныя паведамленні пра Польшчу, а тое, якую функцыю гэты вобраз выконвае ва ўнутранай палітычнай камунікацыі беларускага рэжыму і легітымацыі аўтарытарнай улады.

Навуковы артыкул «Wizerunek Polski we współczesnej propagandzie reżimu Alaksandra Łukaszenki: dominujące narracje», падрыхтаваны Ірынай Сідорскай і Дзмітрыем Нікановічам па выніках даследавання, знаходзіцца ў друку.

Асобная старонка даследавання будзе дададзена пасля публікацыі артыкула.

Публічная аналітыка

Аналітыка пра прапаганду

Даследчая праца суправаджаецца публічнай аналітыкай, якая дазваляе перакладаць вынікі даследаванняў у больш даступную форму і звязваць тэарэтычныя мадэлі з актуальнымі медыйнымі кейсамі.

У 2022–2025 гадах у Media IQ выйшлі некалькі паслядоўных аўтарскіх серый Ірыны Сідорскай пра прапаганду і публічную камунікацыю.

Выбраныя серыі

6 матэрыялаў · 2022Як супрацьстаяць разрыву сацыяльных сувязяў ва ўмовах прапаганды

Пра слабыя сацыяльныя сувязі, даносы, дэгуманізацыю, памылкі публічнай камунікацыі і тролінг як механізм разбурэння камунікацыі.

+
  1. «Про важность „слабых“ связей» ↗
  2. «О доносах как форме коммуникации» ↗
  3. «Где искать и как развивать „слабые“ связи» ↗
  4. «Основные ошибки публичной коммуникации и как их избежать» ↗
  5. «О дегуманизации как приеме пропаганды» ↗
  6. «О троллях, разрушающих коммуникацию» ↗
2 матэрыялы · 2022Прапаганда, журналістыка і стратэгічныя камунікацыі

Пра прынцыповыя адрозненні паміж рознымі формамі інфармацыйна-камунікацыйнай дзейнасці і пра тое, чаму прапаганду нельга разглядаць проста як яшчэ адзін спосаб пераконвання.

+
  1. «Пропаганда, журналистика и стратегические коммуникации: „родные сёстры“ или „дальние родственницы“? Часть 1. О времени и об аудиториях» ↗
  2. «Пропаганда, журналистика и стратегические коммуникации: „родные сёстры“ или „дальние родственницы“? Часть 2» ↗
6 матэрыялаў · 2022Як журналістам супрацьстаяць прапагандзе і не стаць салдатамі інфармацыйнай вайны

Пра прыкметы прапагандысцкіх паведамленняў, адрозненні прапаганды XXI стагоддзя, магчымасці журналістыкі і прафесійную працу з прапагандысцкім кантэнтам.

+
  1. «Почему не бывает „хорошей“ пропаганды?» ↗
  2. «Чем отличается пропаганда XXI века и в чем ее основная опасность» ↗
  3. «Основные признаки пропагандистских сообщений» ↗
  4. «Что может журналистика из того, чего не может пропаганда» ↗
  5. «Как журналистам работать с пропагандистским контентом» ↗
  6. «Почему люди верят пропаганде» ↗
6 матэрыялаў · 2023Тэорыі змовы ў медыйнай прапагандзе

Публічны аналітычны вынік даследавання канспіралогіі ў беларускіх дзяржаўных медыя.

+
  1. «„Всё не так, как вам кажется“: как работают теории заговора» ↗
  2. «Как беларусские госСМИ используют конспирологию: результаты исследования» ↗
  3. «Как распознать общественно-политическую конспирологию в беларусских госСМИ» ↗
  4. «Зачем беларусские госСМИ используют конспирологию» ↗
  5. «Как конспирологи манипулируют общественным мнением с помощью заголовков» ↗
  6. «Как медиатексты с конспирологией нарушают стандарты журналистики» ↗
Усе матэрыялы пра прапаганду
Сувязі

Прапаганда на скрыжаванні тэм

01

Прапаганда і гендар

Дзяржаўная камунікацыя пра “традыцыйныя каштоўнасці”, гендарныя ролі і “пагрозы” выкарыстоўвае механізмы, характэрныя для прапаганды ў цэлым. У Media IQ у 2023 годзе выйшла асобная трохчасткавая серыя пра тое, чаму дзяржаўная прапаганда занялася “абаронай традыцыйных каштоўнасцяў”.

Гендар, медыя і ўлада
02

Прапаганда і міграцыя

У даследаванні прафесійнай суб’ектнасці беларускіх вымушаных мігрантаў прапаганда разглядаецца ўжо не толькі як сістэма паведамленняў, але як фактар, здольны ўплываць на інтэрпрэтацыю чалавекам уласнага досведу і звужаць успрыманае поле магчымасцяў.

Недавыкарыстаны чалавечы капітал
Навошта даследаваць прапаганду

Не толькі выкрываць асобныя фэйкі

Разуменне прапаганды патрэбнае не толькі для таго, каб выкрываць асобныя фэйкі.

Яно дазваляе ўбачыць, як камунікацыя становіцца часткай самой сістэмы ўлады: як яна ператварае палітычны выбар у “натуральны парадак”, рэпрэсіі — у “абарону”, залежнасць — у “незалежнасць”, а адсутнасць альтэрнатывы — у грамадскі кансэнсус.

Таму даследаванне прапаганды для “Кантрапункту” — гэта даследаванне адначасова ўлады, публічнай сферы і чалавечай суб’ектнасці.

Made on
Tilda